Кожны год вясной і восенню вялікая сям’я Пранюк збіраецца ў вёсцы Нарбутавічы Дзятлаўскага раёна. Бацькоў – Франца Антонавіча і Ганны Іосіфаўны – ужо няма ў жывых, а іх дочкі Яніна, Ірына, Браніслава, Алена і Дануся падтрымліваюць цесную сувязь, нягледзячы на тое, што толькі дзве з іх жывуць на Дзятлаўшчыне.
Сёстры прыязджаюць у бацькоўскую хату са сваімі дзецьмі і ўнукамі. Цяпло роднага дома дае ўсім сілы, натхненне, адчуванне абароненасці і душэўнага цяпла. У гэтым годзе сустрэча сям’і прайшла па-асабліваму значна. На месцы пустыра ў Нарбутавічах сёстры пасадзілі бярозавы гай, які цяпер сімвалізуе ўсіх нашчадкаў Франца і Ганны: 5 дачок, 11 унукаў, 22 праўнукаў і праўнучку.
Таксама прадстаўнікі гэтай сям’і ў Год малой радзімы правялі экалагічную акцыю ў рамках праекта «Экастыль БДУ» пры падтрымцы ГА «Саюз жанчын БДУ» па ўборцы тэрыторыі ад бытавога смецця ў вёсцы Нарбутавічы і на тэрыторыі былога хутара Мядзіны.(гл. далей)