//Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы

21 лютага па ініцыятыве Саюза жанчын БДУ на факультэце журналістыкі адбылася работа круглага стала «Нацыянальныя мовы ва ўмовах глабалізацыі», прыўрочанага да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Саюза жанчын БДУ – к. філал. навук, дацэнт кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання В. А. Горбач, доктар філалагічных навук, прафесар Т. М. Дасаева, старшы выкладчык кафедры тэлебачання і радыявяшчання А. А. Катрэнка, сакратар Савета маладых вучоных факультэта журналістыкі Л. Р. Хмель. Да размовы былі запрошаны беларускія студэнты, а таксама замежныя студэнты, магістранты, аспіранты факультэта, якія прыехалі з Кітая,  В’етнама, Японіі, Туркменістана, Узбекістана,  Украіны і Расіі і слухачы факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДУ. Мэтай правядзення круглага стала было пашырэнне ведаў, абмен вопытам па праблеме захавання разнастайнасці нацыянальных моў у сучасным свеце. Удзельнікі падзяліліся сваем бачаннем існавання моў на міжнароднай арэне. Абмяркоўваліся пытанні перакладаў беларускіх творцаў на іншыя мовы, існаванне літаратурных моў і прычыны парушэння нормаў у іх, уплыў суседніх моў, шляхі папулярызацыі нацыянальных моў сярод моладзі. Дабразычлівасць і ўтульнасць сустрэчы надалі вершы і песні на мовах ўдзельнікаў.

2020-02-22T19:40:42+00:00Categories: Новости|