/, Новости/Фотавыстава «Беларусь сінявокая»

Фотавыстава «Беларусь сінявокая»

Фотавыстава «Беларусь сінявокая», падрыхтаваная Саюзам жанчын БДУ разам з Беларускiм Географiчным таварыствам, распачала сваю работу  25.10.2020 на факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ. На выставе былі прадстаўлены фотаработы  выдаўца, фатографа, дызайнера і этнографа Дзяніса Раманюка.

Фотавыстава «Беларусь сінявокая» робiць магчымым унікальнае падарожжа за «блакітным скарбам». Наведвальнікі  фотавыставы змогуць пабачыць, што схавана за гучнымі метафарамі «Сінявокая Беларусь» і «Край блакітных азёр», якія сталі сапраўдным народным брэндам. Зробленыя з зямлі, вады і нават з паветра, фотаздымкi,паказваюць вядомыя і схаваныя ад погляду чалавека азёры і рэкі. Разглядаючы  іх выявы , жыхары і госці краіны могуць захапляцца непаўторнай прыгажосцю Беларусі. Фотавыстава «Беларусь сінявокая» не толькі знаёміць з хараством прыродных скарбаў Беларусі, – яна ўвекавечвае іх зменлівыя рысы для наступных пакаленняў, а таксама спрыяе рашэнню праблем аховы прыроднага асяроддзя,  стане своеасаблівым  экскурсаводам і даведнікам.

2020-10-28T16:22:01+00:00Categories: Выставки, Новости|
Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.
Принять
Отказаться
Политика обработки файлов cookie