/, Новости/Выстава: «Беларусь – яго песня», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча

Выстава: «Беларусь – яго песня», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча

Саюз жанчын БДУ разам з Фундаментальнай бібліятэкай БДУ ладзяць шэраг кніжных выстаў.

З 30 кастрычніка па 26 лістапада на абанеменце вучэбнай літаратуры аддзела абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў (вул. К. Маркса, д. 31, п. 1) арганізавана кніжная выстава: «Беларусь – яго песня», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. На выставе прадстаўлены 40 выданняў. Сярод іх : вершы, паэмы, балады, раманы, аповесці, апавяданні, публіцыстыка вядомога пісьменніка, а таксама кнігі аб жыцці і творчай дзейнасці Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

Да юбілею Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча будзе прадстаўлена віртуальная выстава «Уладзімір Караткевіч у літаразнаўстве і крытыцы». На выставе будуць прадстаўлены працы аб жыцці і творчасці вядомага беларускага пісьменніка такіх дзеячаў літаратуразнаўства як: А. Верабей, П. Жаўняровіч, А. Мальдзіс, А. Русецкі,  В. Шынкарэнка і інш. Усяго 24 кнігі, ў якіх асэнсоўваецца постаць самабытнага і арыгінальнага творцы.   Цалкам выстава будзе размешчана на сайце Фундаментальнай бібліятэкі БДУ і ў групе «ВКонтакте» (vk.com/mediateka_flf).

2020-11-05T17:07:48+00:00Categories: Выставки, Новости|
Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.
Принять
Отказаться
Политика обработки файлов cookie