///Круглы стол “Родная мова – думак аснова”

Круглы стол “Родная мова – думак аснова”

Па ініцыятыве членаў Саюза жанчын БДУ 19 лютага 2021 года на факультэце журналістыцы ў фармаце відэаканферэнцыі прайшло пасяджэнне круглага стала на тэму “Родная мова – думак аснова”, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы.

З уступным словам  выступіў д. філал. навук, прафесар кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання В. І. Іўчанкаў. Ён павіншаваў прысутных, якіх у анлайн-фармаце назбіралася 65 чалавек, і расказаў пра цікавыя моманты з дзяцінства, калі пачаў засвоіваць беларускую мову. Узнёслыя словы Віктара Іванавіча падхапілі студэнты-першакурснікі М. Мурза і А. Антонаў з вершамі і песнямі.

Пра традыцыі і пераемнасць святкавання Дня роднай мовы на факультэце распавядала ст. выкладчык Л. Р. Хмель (член Саюза жанчын БДУ). Яна прыгадала, што гэты дзень на факультэце адначаюць ужо 10 гадоў, сёння ўжо  сталі любімымі для студэнтаў і выкладчыкаў розныя майстар-класы, вечарыны са спевамі і танцамі, частаванне ўдзельнікаў дранікамі. Лізавета Раманаўна яшчэ студэнткай была адной з распачынальніц свята на факультэце. Мэтай сустрэч было жаданне павысіць цікавасць моладзі да беларускай мовы па-за межамі аўдыторнага навучання.

Вельмі ўзвышана і натхнёна выступіла член Саюза жанчын БДУ, доктар філал. навук, прафесар Т. М. Дасаева. Яна ўзгадала моманты свайго станаўлення як носьбіта мовы, звярнула ўвагу на ўплыў бацькоў у фарміраванні літаратурнага беларускага маўлення. Таццяна Мікалаеўна адзначыла, што любоў да мовы аб’ядноўвае, робіць людзей адказнымі і шчаслівымі. У вершаваным звароце да студэнцкай моладзі навукоўца пажадала заставацца летуценнікамі.

Куратар мерапрыемства –  к. філал. навук, дацэнт Горбач В. А. зрабіла прэзентацыю свайго дапаможніка “Рэдактар рэкламы”, які выйшаў па-беларуску да 100-годдзя БДУ ў 2020 годзе. Вольга Аляксандраўна расказала пра шматгадовыя традыцыі  складання рэкламных тэкстаў і асаблівасці ўжывання ў іх беларускай мовы.

Звязала са святкаваннем Дня роднай мовы  і юбілейных дат 2021 года ў сваім выступленні вядучая мерапрыемства, член Саюза жанчын БДУ, к. філал. Л. Г. Шасцярнёва. Лілія Георгіеўна прадэманстравала на адукацыйным партале БДУ свае рэкамендацый па азнакамленні з жыццём і творчасцю знакавых асоб гэтага года, якія звязаны з беларускай мовай, асобую ўвагу звярнула на спадчыну Івана Мележа.

Паэтычную старонку ў сустрэчы пашырылі ўласнымі вершамі к. філал. навук, дацэнт П. П. Жаўняровіч і к. філал навук, дацэнт А. У. Дуброўскі. Алесь Дуброўскі зрабіў прэзентацыю свайго новага зборніка паэтычных твораў “На тонкай нітачцы”, які выйшаў у лютым 2021 года.

Цікавымі выступленнямі былі агляды праграм па-беларуску ў сучасных СМІ, зробленыя студэнтамі. Асаблівую лірычную атмасферу рабоце круглага стала надалі ўкрапленні студэнцкіх анлайн-выкананняў твораў па-беларуску.

2021-02-22T15:54:00+00:00Categories: Встречи|